Ноччу чагосьці не спіцца,
мабільны ў руках тэлефон:
да каго б цяпер дазваніцца? -
Расказаць, чаго знік гэты сон.
Хто ў глушы і ў цемры,
сёння будзе слухаць мяне?
Нейкі груз вісіць непамерны
у доўгіх гудках, як у сне.
Бяссонніцу ем, нібы лыжкай -
не даклікацца мне да сяброў,
хоць тэлефонная кніжка
трымае ля ста нумароў.
май-ліпень 2012
Нясвіж