Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новы год у палонцы

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Новы год у палонцы Горда крочаць гусакамі да вады. Настрой – мажор! У палонцы сустракае Новы год сям’я маржоў. Смела крочаць чарадою да вады. Да пят “зарос” белай ватнай барадою тата-морж, як Дзед Мароз. Дзве сасновыя галінкі – “ёлку” – мама-морж нясе. Два ліхтарыкі маленькіх у руках маржоў-дзяцей. Развітаўся год мінулы – і за ледзяную гладзь. “Новы год праз паўмінуты – значыць, нам пара ныраць!” Мары светлыя затояць дзеці, маці, “Дзед Мароз”, п’юць шампанскае за тое, каб увесь год – без хвароб. Маладым, звонкагалосым Новы год да нас прыйшоў. Новы год нырае хлопцам у палонку да маржоў. Air Zoom Pegasus 34