Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ну што, ізноў яго абралі

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)

Ну што, ізноў яго абралі
Iзноў — на цэлых пяць гадоу
На лепшае надзею скралі
А хто да гэтага гатоў...

У галаве мільгаюць цені
Няўжо цяпер мы прападзём
Мы гэтым шэрым днём асеннім
Нібы палонныя, ідзём

Стаяць навокал канваіры
Сабакі брэшуць, вецер дзьме
А на нагах нібыта гіры
Ніхто ў цябе іх не вазьме

I вось яны, што падтрымалі
Тырана нашага, ідуць
Няўжо свядомых нас так мала
Няўжо нам волю не дадуць?

Натоўп жыдоў калісь так сама
На смерць Iсуса асудзіў
А нам - ці выбрацца із ямы
Ўсім тым, хто бацькі супраць быў...



Выдатна

Выдатна