Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няўжо?

Сярэдняя: 4.3 (16 галасоў)
I вось, нарэшце, прада мной Радзiма, Тут беларускасць знiшчана ушчэнт, Свая, наогул, мова нелюбiма, I грэбуе ёй нават прэзiдэнт. Нiхто па-беларуску не гаворыць, Адкiнулi чырвона-белы сцяг. Няўжо народ гiсторыю паўторыць, Савецкi пойдзе зноў яе працяг? Пагоня за свабодай не ўдалася, Адкiнулi зноў старажытны герб, Не па душы свабода нам прыйшлася, Зноў пажадалi молат мець i серп. Няўжо чакае доля дыназаўраў Адметны беларускi мой народ? Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў, Без волi нас чакае эшафот. Так нашы продкi дамагалiсь волi! Сваё жыццё паклалi ў барацьбе. Няўжо не будзем вольнымi нiколi? Чаму палон мы выбралi сабе?Air Jordan I High