Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Няхай з мяне смяюцца...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Няхай з мяне смяюцца тыя,
Хто збеглі з дому ў iншы рай,
А я й на горы залатыя
Не прамяняю родны край.

Бы жураўлi, не пацягнуся
Шукаць чужую цяплыню –
Мне лепей хмары Беларусi,
Чым бляск замежнага агню.

Бо мне не жыць без сэрцу мiлых
Танюткiх плакальшчыц – бяроз,
Без буслаў чорна-белакрылых
I без празрыстых кропель рос.

Без тых хацiначак драўляных,
Што ўсё стаяць ускрай лясоў,
Без кветак лiпеньскіх духмяных
I без птушыных галасоў.

Без калыхання вольных хваляў
Па жыту спеламу, па льну.
Без тых, каго ў зямлю хавалi
На тло... ў чарговую вайну.

Без працавiтага народа,
Якi празвалі "бульбашы",
Без той, незгубленнай, свабоды,
Што льецца песнямi з душы.

І без сумлення, i без веры,
I без наздеi на сяброў, -
Без усяго, што на паперы
Пералiчыць не хопiць слоў.

Дык дай жа, Божа, дараванне,
Каб славiць родную зямлю!
О, Беларусь, маё каханне,
Квiтней! Я так цябе люблю!