Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, ЯК ТЫ ПАХНЕШ ВЯСНОЮ!

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Калі ў лютаўскі вечар, Мы шпацыруем з табою, Цябе, мой цуд, абдымаю, О, як ты пахнеш вясною! Пах галаву раптам верне, Як хуткі вецер над рэчкай, Варушыць у лопасці млын, Які абсаджаны грэчкай. Твой водар лезе ў сэрца, Ды тэмп жыцця паскарае, А кроў, па венах бяжыць, Нібыта лань маладая! Сціскаю моцна да болі, - А як інакш ратавацца? Знянацку ломяць мяне, Твае халодныя пальцы. Як дакранешся да твару, Сваёй ласкавай далонню, Бывай! Няма мяне болей! Я знік у прыемным палоне! Цяпер, ахвяра мой розум, А я застаўся з табою, Цалую цёплыя вусны, О, як ты пахнеш вясною! Mercurial Superfly low