Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ой, вясна, мая вясна!

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

Тэкст гумарыстычнай песні.

Палюбіў я валасы
Колеру пшаніцы,
Вусны з водарам лясным,
Што не наталіцца.
Палюбіў, ды толькі ў сне,
А сустрэў на ранку.
Йшла яна насустрач мне,
Любая каханка.

Распляліся па плячах
Валасы ў жанчыны,
У бяздонных у вачах
Бляск, як ад лучыны,
Патаемны, нібы вір,
Як зірнеш - патонеш,
А яна ўсё зірк ды зірк -
Сонца на далоні.

Прыпеў:

Ой, вясна, мая вясна!
Панначка ці пані?
Беліць скроні сівізна,
А ў душы - каханне.
Засвяціўся далягляд
Позіркам юнацкім,
Чуб адкінуў я назад
З відам заліхвацкім.

Як вось толькі падысці?
Спэнду разгубіўся.
Быццам першы раз у жыцці
Сёлета ўлюбіўся.
Счырванеўся, лоб узмок,
Я ёй усміхнуўся.
Бог нам мабыць дапамог -
І наш лёд крануўся.

Бо паненка расцвіла,
Як вясны усмешка.
Нітка лёсу павяла
Нас адною сцежкай.
Ходзім разам з той пары
З любаю мы ўсюды.
Так вясна падчас, сябры,
Нам даруе цуды.

Прыпеў.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118042804492