Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ой, зямелька мая родная, вольніца.

Сярэдняя: 4.8 (16 галасоў)

( У Беларусі 2018 год абвешчаны годам малой Радзімы
і песня прысвячаецца менавіта ёй.

Тэкст песні.

1
Выйду досвіткам на сцежку мурожную,
На зараначку чуць свет пагляджу.
Я тут ведаю травіначку кожную,
Кожным дотыкам зямлі даражу.

Прыпеў:

Тут прайшло маё дзяцінства ваколіцай
І юнацтва пачало шчыраваць...
Куст ракітавы да берагу клоніцца.
Ой, як хочацца яго мне абняць!
2
Мову матчыну з калыскі, напеўную,
Даравала, навучыла кахаць.
Ты князёўнаю была... Каралеўнаю
Буду зараз я цябе называць.

Прыпеў:

Ой, зямелька мая родная, вольніца,
З незабудкамі сярод васількоў.
Як жа лёгка тут пяецца, гамоніцца
Пад мелодыі тваіх жаўрукоў.
3
Засталася нам ад прашчураў спадчына -
Працавіты і прыгожы народ,
Што зямельку славіць бацькаву, матчыну,
Каб яна дужэла з году ў год.

Прыпеў:

Наваколле ты маё сінявокае!
Гаманлівыя дубровы, сады...
Белы бусел гусляром ўвесну клёкае,
Каб квітнеў мой родны край праз гады.

Паўтор прыпева:

Ой,зямліца мая родная, вольніца!
Неабсяжныя палі і лугі.
З краявідамі рамонкаў настольніца -
Беларускі ты мой край дарагі!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118062605360

P. S. Музыку на гэтыя словы напісаў дырэктар Ружанскага дома культуры, кампазітар Аляксандар Барысевіч і ўпершыню песня прагучала на свяце гарадка Ружаны 22.07.2018г. у выкананні вакальна-харавога калектыву "Ваколіца". Я прысутнічала там у якасці ганаровага госця. Для мяне гэта быў сюрпрыз. Песня атрымалася цудоўная. І вялікі дзякуй усім, хто выпусціў яе ў свет.)