Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па Беларусі мы вандравалі

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Па Беларусі мы вандравалі Вез нас нястомна конік рабы Свіцязя хвалі нас ўсхвалявалі Закалыхалі ноччу дубы Ў гэта люстэрка у раме з ялінаў Я ўсё глядзеўся – хацелась яшчэ Сонца за дрэвы сядала малінай Трохі-патроху знікала з вачэй Піў бы і піў ваду гэту святую Ў возера вочы глядзеў і глядзеў Берага косу б расплёў залатую Толькі шкада, недзе грэбень падзеў Край, родны край! Ах, які ты мне мілы Побач са мной заставайся навек Хай ад калыскі і да магілы Ў родных мясцінах жыве чалавек Свіцязя хвалі мяне ўсхвалявалі Ў сэрцы надоўга маім засталісь Мы ўспаміналі, мы прыгадалі Што адбылося тут з намі калісь Air Jordan News