Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па слядах

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

"Не пі, сыночак!"— бацька вучыць сына.

Віно, гарэлка, піва — гэта зло.
Любі людзей, заўсёды будзь гасцінным,
але не пі, каб гора не было."
Малеча ж так "налётаўся", што ў словы
нырнуў бы ў калыханкі вадаём:
на міг заплюшчыў вочы— і гатовы—
і спіць ужо на ложку крэпкім сном.
Ну й добра! Бацька — ў боты — і за
дзверы—
і ў бар, каб там з сябрамі "пасядзець".
Яны, калі і п'юць, дык знаюць меру
і вопыт маюць— як не "акасець".
"Кульнулі" раз, другі, яшчэ "дадалі"...
І раптам... Што такое? Хлапчанё!
Ягоны бацька ў стане "халі-галі"
пад стол хавае штоф — пітво сваё.
"А Божа ж мой! Па снезе — гэткі голы?
Адкуль ты ўзяўся, сынку? Вой, бяда!"
А сын стаіць... як здзіўлены анёлак:
"Я, тата, па тваіх ішоў слядах..."