Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пачатак вясны

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)
Уначы ля цёплае вярбы, У лістах стуліўшыся, вясна Веек не магла падняць ад сна, Толькі з рэхам жураўлінае трубы Ранкам прахапілася яна. Адгрымеў за вёскай крыгалом. Вылецела з вулею пчала, І дзяўчынка з гладыша нагбом Першы сок бярозавы піла. І такім прыгожым здаўся твар, Блізкі мне да кожнае сузлінкі, Сонца сакавіцкага загар З першаю вясновай рабацінкай. Нечакана ў гэты ясны час Сталася на свеце дзіва, Хоць я з ёю бачыўся не раз, Ездзіў у начное, на папас, - Зразумеў упершыню, што быў шчаслівы. Пакідала нас маленства цішыня, Казка саступала месца былі, І адчулі мы: у птушанят Выраслі ўжо для палёту крыллі. Значыцца, прышла-такі яна, Тая, што была жаданай, крэўнай, - Маразамі скутая вясна, Казачная, мілая царэўна.Nike Zoom Live 2017


дзякуй за верш

дзякуй за верш