Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАД ЗОРКАЮ

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Даль неабсяжная нас раздзяляе, Ды ўсё ж за Вас сягоння п’ю віно. Вас, нібы зорку, што з нябёсаў пазірае, Наканавана мне любіць даўно. Мой ціхі шэпат слых Ваш не пачуе, Які гучыць ля зорнага акна. Вось у кілішку зорачка віруе – Спаймаць жадаю вуснамі з віна. Далёка Вы, як лістапад ад мая, Як дожджык чэрвеня – да студзенскіх Каляд. Вас колішнюю болей не спаткаю, У мроях толькі зорны Ваш пагляд. Мне б ведаць, што ўзіраецца ў неба, Што зор святло і Ваша п’е акно. О, як душы маёй у гэты вечар трэба Дапіць пад зоркаю налітае віно! adidas