Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Худавец

Сярэдняя: 5 (1 голас)

І зноў нядзелька, зноў бліны-
Яны святочны пачастунак.
Бо ён з душэўнай глыбіні
Цудоўны сонечны гатунак.

І дзякуй кажа кожны з нас,
За смак жыцця у кожным бліне.
І гэта повязь і праз час
У нашых праўнукаў не згіне.

Таму ўсмешка у вачах
Сардэчнага цяпла багата.
Благаслаўлёны Богам пах
Смакуе шчодра наша хата!



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Было адчынена акно
І бэзу пах напоўніў хату,
І ўсміхаўся сціпла тата
О, як было гэта даўно.

І сябравала сонца з дахам,
Яны заўсёды за адно.
У вішняку спявала птаха,
А мы збіраліся ў кіно.

Юнацтва дні, раса на травах,
І ўспамінаў не злічыць,
Пад тапалінаю на лавах
Дагэтуль музыка гучыць.

Пад тую музыку і мары –
Няслі душы сваёй святло
І патаемна шчасце ткалі,
Каб сапраўды яно было.

І песціў птаха спеў заўзята
Удзячны слых наш за адно,
Духмяны куст, грудочак мяты
У распахнутае акно.

Юнацтва дні, раса на травах
І ўспамінаў не злічыць
Пад тапалінаю на лавах
Дагэтуль музыка гучыць.



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Верш на свабоду з душы маёй імкнецца
Радкамі, слоўцамі да вуснаў, а тады…
Матулі песняю пяшчотнаю пральецца,
Убранствам белым ляжа на сады.

Верш на свабоду ён напіўся траваў,
Ў цішы святой спалосканы дажджом
І голас прашчураў і звон далёкіх храмаў
Ён як ручнік, што вытканы радком.

Ён песня, плач, і смех, і навальніца,
Сагрэтая ралля маёй вясной.
Крыштальны ён як родная крыніца
Навекі дараваная зямлёй!

Верш на свабоду бывае і з адчаем,
І сцяўшы зубы са слязінай напрасткі,
Гартанным крыкам неба разрывае,
Каб там у высях гартаваліся радкі.

Верш на свабоду, ён непераможны,
Цяплом сагрэты сэрца і душы.
Сваечасовы, мужны не адложны,
Які не раз пажарышчы тушыў.

Ён песня, плач, і смех, і навальніца
Сагрэтая ралля маёй вясной.
Крыштальны ён як родная крыніца
Навекі дараваная зямлёй!



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я лячу да цябе як на крылах,
Дарагая матуля мая.
Ты святочны свій столік накрыла
І чакаеш мяне ля акна.

Не хвалюйся, мая дараная,
Дзе б ні быў, да цябе вядзе шлях.
Букет кветак пяшчотна трымаю
Для найлепшай, цябе, у руках.

Недалёка я ўжо ад парога,
Дзе дзяцінства блукала маё,
Бо ў думках не маю нічога,
Толькі б сэрца суцешыць тваё.

Я з’яўлюся, як ты і жадаеш.
Ты казала, няйлепей няма
На душы, як мяне сустракаеш,
Нібы ў сэрца прыходзіць вясна.

Вось-вось браму крану я рукою,
Яшчэ момант і слова – “сынок!”
Як жа добра нам будзе з табою
У гэты ясны святочны дзянёк!

Ты ізноўку дасі моцы крылам,
Каб ляцець па жыцці мне штодня,
Залятаць да цябе, добрай, мілай,
Дарагая матуля мая.