Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паданне аб пакінутай варце

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Паданне аб пакінутай варце Што шэпчаш, вецер з глыбіні вякоў, што крыламі ўздымаў плашчы з крыжамі?.. На замак рушыць процьма крыжакоў. У замку – войска, князь ды гараджане. Спужаўся князь – і з войскам уначы паспешна ўцёк праз патайную брамку. Пакінуў, перад тым як уцячы, ён жменьку вартавых на сценах замка. На гібель пэўную пакінуў князь няшчасных, крыжакам на разарванне: нічога не каштуе жменьку зняць у чырванню афарбаваным ранні. А раніцай да брамкі вораг лез, ад радасці ў шчыты ўдараў мячамі – ды вартавых сустрэў мячоў тых лес, што кроў сваю з варожаю змяшалі. У тым баі ўся варта палягла – ды ў замак вораг так і не прабраўся… Паданне ходзіць: прывід ваяра на замка сценах з тых часоў застаўся. Калі ізноў ля замка звон мячоў, цень да байніц ляціць па галерэі – падставіць бесцялеснае плячо таму, хто ў бітве ворага агрэе. Спяшаюцца сваім дапамагчы загінуўшых вартаўнікоў фігуры… Што шэпчаш, вецер, і аб чым маўчыш, пануры замак – вартаўнік пануры?.. Adidas sneakers