Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падарожнікі

Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)
Трое мужчын ідуць паўз мяне па чыстым снезе – тры ланцужкі слядоў цягнуцца за імі. Трое маіх сяброў ідуць па белай нерушы, і ланцужкі іх слядоў абрываюцца. Спачатку за адным, потым за другім, потым за трэцім. Трое маіх сяброў ідуць па снезе, не пакідаючы слядоў. Чаму за вамі няма слядоў? — спалохана крычу я. Я маўчаў, калі трэба было гаварыць, адказвае першы, Я гаварыў, калі трэба было маўчаць, адказвае другі. А ты, мой самы дарагі сябра, чаму ты не азірнуўся? Ён глухі, адказвае першы. Ён нямы, адказвае другі. Трое падарожнікаў ідуць паўз мяне па чыстым снезе.Nike Shox TLX 0018