Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падкова на пыльнай...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Падкова на пыльнай
        дарозе вясковай...
Не веру, што шчасце
        прыносіць падкова.

Віселі ж падковы
        калісьці ў Хатыні.
Яшчэ і дагэтуль
        яны не астылі...

А знойдзеш – прыбі
        над парогам, каб помніў,
Што хтосьці твой блізкі
        ў дарозе, не дома...