З аглядкаю Заўжды ступай, Абачлівасьць Не замінае, Пад шэфа яму не капай — У ёй цябе ён Пахавае.
Не пляскайце гучна ў далоні Артыстам, якія для вас Спявалі бяздушна сягоння, Якія абкралі ваш час.
Калі хто завучана, гладка Лухту вам з трыбуны нясе, Старанна не пляскайце ў ладкі, Каб толькі рабіць як усе.