Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падснежнiкi

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Такiх далiкатных, паветрана-тонкiх
Падснежнiкаў белых букет.
Часцiнку вясны ручаiнава-звонкай,
Ласкавага сонейка след.

Прыгожыя кветкi старанна малюю.
Я сёння крыху чарадзей:
Любiмай матулi сваёй падарую
Вясну сярод познiх завей.