Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэт

Сярэдняя: 4.5 (42 галасоў)
Ніхто не мае права жыць з Паэтам, кахаць, пакутаваць і раўнаваць яго не тыя дні, калі б ён дбаў пра гэта, не той напой, які б ён піў нагбом. Ніхто не мае права мець Паэта, рабіць яго паяцам пры двары, таму што гэта... ды таму што гэта народу і паэзіі падрыў. Ніхто не мае права біць Паэта, ён нават сам не вольны над сабой, магчыма, ён адзіны на паўсвета, а вы за ім, нібыта за гарой. Паэт не мае права быць паэтам цнатлівае і чыстае красы, калі ў Айчыне загніваюць рэкі і засыхаюць на вачох лясы.Nike


І ўсе ж прыхожду да высновы,

І ўсе ж прыхожду да высновы, што Сыс не памыляўся, калі казаў, што ў Беларусі толькі чатыры спраўдныя паэты: тры вядомыя ўсім і ён...

Упершыню пазнаёміўся з

Упершыню пазнаёміўся з творчасцю А.Сыса.На мой погляд-геніяльна!

А дзе ж самога "геніяльнага"

А дзе ж самога "геніяльнага" Сыса вершы, поўныя трывогі і болю за прыроду? Чытаў яго зборнікі - і не знайшоў такіх вершаў, як, напрыклад, зборнікі вершаў таго ж Панчанкі і інш. паэтаў. А эпітэт "загніваючыя рэкі" паэт, нават і пачынаючы, не павінен ужываць, бо рака -гэта сьвятое. І калі ты паэт, то знайдзі такі вобраз, каб паказаць, як зьнішчаюць, забіваюць зараз рэкі, а не пісаць банальна , не ўнікаючы ў сакральнасьць такіх паняццяў, як рака, вада, крыніца і інш.

Гэта i ёсць сапраудная

Гэта i ёсць сапраудная паэзiя! Аднi пачуццi, адзiн боль, аднi слёзы...

вось гэта сапраўды так! у

вось гэта сапраўды так! у нас, на жаль, зараз зашмат прыдворных паэтаў развялося, якія пішуць усялякую лухту і друкуюць за дзяржаўныя грошы, або хварэюць на постмадэрністычныя выбрыкі.
паэт - гэта люстэрка эпохі. тут нельга з Сысам не пагадзіцца.