Паэт сівыя лашчыць камяні.
І не таму, што мала дам прыгожых.
Кладзецца вецер у каменны ложак
І задзімае зорныя агні –
Паэт сівыя лашчыць камяні.
Чытае ім абвугленыя вершы,
І не таму, што слухачоў няма
Сярод жывых; але жывым – дарма
Казаць пра боль...
Для іх ты – толькі грэшнік,
Што ім – паэт, апошні ён ці першы...
Вар’ят, няйнакш...
У полі галасіў,
Крывавіў сэрца аб глухія глыбы...
Прыгорблены, пайшоў... Сьсівелым німбам
Сьвяціліся пад поўняй валасы.
...І камяні за ім, п’яным, ахрыплым,
Каціліся, бы кропелькі расы.
Моцна!
Моцна!