Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валярыне Куставай

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Паэтка рыфмамі спявала-дыхала,
Сплятала магію сваіх замоў –
І загаворвала, і закалыхвала
Дзівоснай музыкай ажыўшых слоў.

Люляла спевамі, што ў сэрцы склаліся,
Карміла казкамі з рук небыцця.
Паіла вершамі – як праліваліся –
Натхнёнай шчырасцю з крыніц жыцця.

І ў душы сціхшыя, што раптам скінулі
Кару будзённасці, нібыта лёд,
Сышла Паэзія – і ліўні хлынулі –
І лёгка змылі пыл усіх турбот.