Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэту

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Што кажаш мне, паэт, a праўдзе тэй, што будзе?
Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!
A бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі,
Расцець яе жаўнер, і шырыцца загон Марудна, братачка!
I покуль сонца ўзыдзе, дык вочы выесць нам салёная раса,
I покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе,
Мільёны сэрц праткне гароты злой каса.

Пакінь, пакінь спяваць a праўдзе тэй, што ў небе!
Яна чужая нам, таемных праўда сіл;
Яна не сходзіць к нам ў канечнае патрэбе,
Калі пакуты дзень так довег і не міл!

Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы,
Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было,
I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,
I што ў мільёнах душ разоры правяло.
Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты
I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,
Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы
I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.