Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Гарун

garun.jpeg
Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года у ваколіцах Мінска ў сям'і чорнарабочага. Сапраўднае імя — Аляксандр Прушынскі. Скончыў гарадское прыхацкое вучылішча (1897), вучыўся ў рамесніцкім вучылішчы на чырвонадрэўшчыка. У 1904 г. уступіў у партыю эсэраў, стаў актыўным падпольшчыкам. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1907 г. арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір. Ссылку адбываў у Іркуцкай губерніі. У верасні 1917 вярнуўся ў Мінск хворым на сухоты. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету "Беларускі шлях" (1918). У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэту (з 12.8 да 17.10.1919 — старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. У друку дэбютаваў вершам "Маці-Беларусі" ў 1907 г. ("Наша ніва"). Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". У 1918 г. выйшаў зборнік "Матчын дар". У 1920 г. — зборнік п'ес для дзяцей "Жывыя казкі". Выступаў як паэт, празаік, публіцыст, дзіцячы пісьменнік.Nike


Сярэдняя: 4.3 (42 галасоў)
Ідуць сабе гады, ідуць, Бы карагод, бясконца, Што ў небе зорачкі вядуць Ля месяца, ля сонца. Ідуць сабе гады, ідуць - І чалавек за імі. Куды цябе яны вядуць І сьцежкамі якімі? "Няведама мне, скуль усё і што я; Няведама мне сама сьцежка мая, Няведама мне, і куды я іду. Пытаньня не маю, ці што там знайду, Не ведаю жыцьцё, ці шчасьце, ці не, - Пачалося гэта, браток, не на мне". Ідуць гады, ідуць гады, І зь імі ўсё на сьвеце. Сягоньня ты, а йшлі дзяды, А заўтра пойдуць дзеці. Ідуць гады, і ты ідзеш Ўздагонь за імі, зь імі. Нашто, скажы мне, ты жывеш І з думкамі якімі? "З аднэю я думкай у сьвеце жыву, Настаўнікам узяўшы і лес і траву, Крыніцы, і кветкі, і цемру, і сьвет, І месяц, і зоры, і сонца прывет. Прысуджаны шлях свой рабі дарагім, Красуйся на радасьць сябе і другім".NIKE


Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)
Брацця, к агульнаму шчасцю Трэба жыццё кіраваць. Роўнасць, братэрства і згода Будуць нам шлях асвятляць. Згоднай, вялікай сям'ёю Пойдзем к дзяньком залатым, З думаю ў сэрцы святою, З нашым жаданнем адным. Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем ніч'іх, Хочам, каб з яснага неба Сонца свяціла для ўсіх. Досыць было панавання Квотнікаў злых, махляроў, Досыць для нас гаравання, Новых паклічам майстроў. Мусім народ абудзіці, Голасна мусім пазваць: Гэй, хто работнік? Хадзіце Новы ўсім лад будаваць! Будуць для ўсіх там палацы, Стане на ўсіх там цяпла, Ў панстве братэрства і працы, Вольнасці, хлеба й святла.Air Jordan XX9 High


Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)
Цябе спаткаў і сам не знаю, Ад сэрца шчырага кажу, Якую, дзеўча, думку маю І спеў аб тым які злажу. Здаецца, нешта ўскаланула Ў душы маёй ты незнарок, Былога струны закранула, - Звіняць ледзь чутна аддалёк. Ці ж будзе час, што нам спаткацца Яшчэ раз здарыцца калі, І струны сэрца разбрымяцца У тыя песні, што былі? Ніхто не скажа! Толькі знаю І не ўтаюся ад цябе: Няхай цябе я не спаткаю, - Пакінеш след ты па сабе. І ў час, калі гадзінай шарай Сярод бязлюддзя пустаты Нуда абляжэць чорнай хмарай, Праменнем сонца будзеш ты! Air Jordan Spizike 3.5 Shoes