Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагоня

Сярэдняя: 4.8 (116 галасоў)

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў па грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.



Яе так мусіць ашчаджаць і

Яе так мусіць ашчаджаць і сёння
адважны, годны, родны чалавек;
усюды пад спрадвечнаю "Пагоняй"
і наша ніва й песня ажыве.
А. Русецкі

У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч:

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Коннікі імчацца з сівой даўніны на дапамогу сённяшняму беларусу, на барацьбу са здраднікамі, адшчапенцамі, з тымі, хто выракаецца сваёй Айчыны, цураецца роднай мовы: "Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" — заклікае паэт вершнікаў. Сам вобраз узброенага конніка ўвасабляе нашых мужных і гераічных продкаў, якія крывёю і жыццём заплацілі за свабоду Радзімы. Некалькі дзесяткаў харугваў мелі на сваіх штандартах герб пагоні ў Грунвальдскай бітве, з пагоняй змагаліся яны супраць Маскоўскай арміі ў 1514 г. пад Оршай, сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы стала яна ў час паўстання 1863—64 гг. Заклікаючы да помсты адрачэнцам, паэт усё ж не выключае для іх магчымасці даравання. Але яго можна купіць толькі коштам уласнага жыцця. Лепш памерці за сваю Айчыну, чым быць яе ворагам — такая думка закладзена ў падтэкст наступных слоў, звернутых да Радзімы:

Ты прабач.Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

У заключных радках свайго верша М. Багдановіч выказвае цвёрдую веру ў непераможнасць нацыянальнага духу, у светлую будучыню свайго народа:

Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Так, у невялікім вершы паэт акумуляваў усё мінулае нашага народа, паказаў, якім шляхам павінна ісці Беларусь да сваёй светлай будучыні. Гэты твор нібы злучае ўсе мінулыя эпохі з нашым сённяшнім днём. Ён заклікае нас быць вернымі сынамі і дочкамі свайго народа, гнаць ворагаў прэч з роднай зямлі і ашчадна захоўваць тую спадчыну, якую пакінулі нам прашчуры і якую павінны мы перадаць сваім нашчадкам.

А чаго столькі памылак? Я -

А чаго столькі памылак? Я - вучаніца, але нашла шмат ...

Таму, што ў сучаснай

Таму, што ў сучаснай пісьмовай беларускай мовы, склаўшайся меньш як за паўтара стагоддзя было занадта шмат занадта розных камандзіраў.
І менавіта таму яна адная з самых дэмакратычных. Меньш патрабаванняў і па націску, і яшчэ шмат па чаму.
А калі ў школе ці у ВНУ, ці нават яшчэ вышэй ставяць жорсткія умовы па яе карыстанню ды яшчэ ў сукупнасці з умовамі яе існавання, дык атрымліваецца ператварэнне мовы ў змярцвелую па тыпу лацінскай.

Аз за сэрца бярэ!!! Гайда,

Аз за сэрца бярэ!!! Гайда, лiцьвiны !!!

Лепей верша я не ведаю.

Лепей верша я не ведаю. "Пагоня"-гэта сімвал і сумленне нашага народа!

Цудоўны верш. Гімн Беларусі.

Цудоўны верш. Гімн Беларусі. Сімвал Беларусі, як Бела-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня".

Які ж гэта гімн, калі нават

Які ж гэта гімн, калі нават аднаго варыянту музыкі не існуе?
У "Песняроў" па-свойму, у хора "Унія" па-свойму, у гусляра Змітра Крэчат па-свойму.

Шаноўны Госць, а дзе Вы чулі

Шаноўны Госць, а дзе Вы чулі мой варыянт?

+1000

+1000

-1000=0

-1000=0

+1000000...

+1000000...

+10000000

+10000000

5+

5+

+1000000000

+1000000000