Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагоня

Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)

Шмат гадоў, шмат стагодзьдзяў таму,
Калі ворагі лезьлі да нас,
Бралі зброю і йшлі на вайну
Ўсе, хто мог тую зброю трымаць.
Поўнач, поўдзень, захад і ўсход -
Татарва, маскалі, крыжакі...
Адстаяць незалежным народ
Шлі ў сьмяротную бойку палкі.
Захлыналась крывёю зямля,
Па палетках бадзяўся пажар...
Толькі хтосьці высока трымаў
Сымбаль годнасьці - волі штандар:

Белы вершнік на белым кані
Прамянём на чырвоным гарыць.
Белы вершнік зь бліскучым мячом,
Старчаю з патрыяршым крыжом.

Дык паўстань жа, сагнуты народ,
Пыл і бруд пастрахвай з калень.
Гэта ж твой разорваюць дом,
Гэта ж твой атручваюць хлеб,
Гэта ж твой зьневажаюць сьцяг,
Гэта ж голас заглушваюць твой,
Гэта ж ты ўсё жыцьцё у гасьцях
На зямлі згвалтаванай сваёй...
Досыць, родныя, сьвіньнямі жыць,
Ўсё ніжэй нахіляючы твар.
Нас заве да зьнішчэньня ілжы
Сымбаль годнасьці - волі штандар:

Белы вершнік на белым кані
Прамянём на чырвоным гарыць.
Белы вершнік зь бліскучым мячом,
Старчаю з патрыяршым крыжом.



Годны верш. Жыве Беларусь!

Годны верш.
Жыве Беларусь!

О, рытм і памер, дзе вы?

О, рытм і памер, дзе вы?

не ў рытме і памеры шчасце.

не ў рытме і памеры шчасце. гэтую песню трэба чуць