Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

песня

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Добры дзень у хату Вам, спадары!
Прывітанне, дзеўкі! Хлопцы, прывітанне!
Мы да Вас наведацца, пагаварыць…
Да мінуўшчыны прыйшлі на спатканне.
Сустракай жа госцікаў, гаспадар!
Штоф з гарэлкаю на стол ды закуску!
Хай жа будзе сонейка Вам бяз хмар -
Вам і дзеткам Вашым і ўнукам, беларусы!

Свет у вокнах хутка астывае.
Дзесці ў полі чыйсці коні скачуць
Капытамі топчуць, капытамі памяць… памяць…
Капытамі топчуць, капытамі памяць…

Пастралялі хлопцаў, дзевак згвалцілі…
Засыпае лісцем вецер каладзішчы…
Спадары ў сібірскую зямлю ляглі.
А на месцах шчодрых хат - папялішчы.
Беларусь-радзіма стогне пад ярмом -
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавых…
Дык дакуль жа шкадаваць нам звяроў?!
Дык дакуль жа нам трываць камісараў?!

І пакуль Радзіма-маці пад ярмом -
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавым -
Не шкадуйце, нішчыце тых звяроў!
Не шкадуйце - нішчыце камісараў!
І пакуль Радзіма-маці пад ярмом -
пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавым -
Не шкадуйце, нішчыце тых звяроў
да апошняга камісара!



Сярэдняя: 1 (1 голас)

Гітара грае блюз…
Сусед да сценкі – вуха…
Ў яго – адменны густ -
Не можа не падслухаць…
Ўздымаецца душа
І хвалямі ўзыходзіць,
Бы лёзамі нажа
Па струнах пальцы ходзяць…

Лунае спеў цішы
Над возерам натхнення…
Хутчэй святло тушы
І слухай – плачуць цені…
Без шчырасці такой
Было бы сумна ў свеце...
Гук шчасцем і тугой
Плыве па інтэрнэце...

Калі яшчэ і дзе
Я гэтак забалдзею?
Пакуль канцэрт ідзе –
Прастора палымнее…
Здаецца, што жыццё -
Такія вось імгненні:
Гітара,… забыццё,…
З нябёсаў блаславенне…

Гітара грае блюз -
Цячэ струмень празрысты…
Ах, як жа я люблю
МузЫку- гітарыста!
Няма мацней спакус...
Сусед да сценкі - вуха…
Ў яго адменны густ…
Як гэта не паслухаць?!