Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагоня

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Роўна, слынна гудзе машына,
Мой імклівы, магутны анклаў,
Можа, ёсць і ў мяне прычына
Кроіць фарамі ноч папалам.

Мадэрновыя песніграе
Імпартовы «маг» на ўсю моц…
Думак збег - ваўчыная зграя,
Сто зялёных ваўчыных воч.

А насустрач – нікога. Пустка.
Быццам д’яблы шашу падмялі.
І за шклом , як чорная хустка.
На душы – камяні, камяні.

Рэжа фарамі ноч імкліва
Падуладны мне чорны «Форд».
З фотакарткі глядзіш ты кпліва
Мая любая фея-"гёрл":

«Не дагоніш, дарэмна, хлопец,
Твой мінуўся шчаслівы час!»
Я кажу сабе: «Можа, хопіць?»
Ды яшчэ прыбауляю ”газ”.



Выдатны верш!

Выдатны верш!

напалам

напалам