Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пах мядовы...

name, 'taxonomy/term/'. $term->tid, array('attributes' => array('class' => 'tagadelic level1')))." "; } } if ($out != "") $out = '
'.$out.'
'; print $out; } ?>
Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Пах мядовы, ліпы квецень,
Слоў салодкіх смак падманны.
Загайдаў галінкі вецер,
Разганяючы туманы.
Памяркоўна крэсліш думкі,
З нот складаеш звон душэўны.
Ненароджаныя гукі
Для струны— нібы мішэні.
Трапны дотык — загучала,
Заспявала асяроддзе.
Нот, здаецца, вельмі мала —
Гукаў тысячу народзяць.
Пах мядовы, ліпы квецень.
Не плывуць ужо туманы.
Назаўсёды ў гэтым леце
Пакідаем мы падманнасць.