Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палімпсест

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць,
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме не кожны.

Краіна родная! Так сталася й з Табой.
Багацце й хараство твае прыроды
І прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй
І словы вывеў гідкія для зводу.

Але народны дух, разбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы змесці.
І з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсесце.



Яшчэ ёсць

Яшчэ ёсць гіперпалімсест!
Калі паболей дзьвух пісалі,
І заціралі цёркай змест
Таго, што ўжо не шкадавалі.

Як зараз вымерыць іх плён?
Каштоўнасць продкаў, быццам, роўна...
Нашчадкам будзе звышзагон,
Калі зацірка будзе з воўнай.