Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паламанаело... кры

Яшчэ не ацэнена
Паламанае крыло... ******************************* Усё не так, як бы хацелася... Я стала іншай і сама... Яшчэ не чутна спеваў верасня, А на душы даўно зіма... Штодня віхура і мяцеліца - Па вокны гурбы намяло. Ляцець у вырай не асмелюся, Бо паламанае крыло... Сціскае абцугамі сэрцайка, Ды я ўсміхаюся праз боль. Папесці крыху яшчэ, лецейка, Пабыць шчасліваю дазволь. Пазыч пяшчоты боскай кропельку, Хай прабачае мне зіма. Шнуруюць пчолкі Ўздоўж і ўпоперак, Пішчыць разгневаны камар. І павучак не спаў да раніцы - Прыбраў маліннік у карункі. Як хутка добрае канчаецца - Збірае лета свае клункі... 15.08 - 2015г Kobe 13 A.D. Shoes