Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паляўнічы

Сярэдняя: 3.1 (9 галасоў)

Паслізнуўся на кладцы —
I знік
У бяздонні халоднае твані.
Ачмурэлы, прыдушаны крык
Над балотам шукаў ратавання.
Будзе заўтра сястра галасіць,
Будзе ўсхліпваць спалохана дочка.
Будзе рваць на сабе валасы
Звар'яцелая жонка.
I досыць
Нагаворыцца вёска тады,
Праклінаючы зноўку балота.
Колькі з ім яна мелі бяды!
Але станецца ўсё гэта —
Потым.
А пакуль што
Hi гора, ні слёз.
На балоце ад раніцы
Светла.
Каля кладкі —
Нябачна здалёк —
Разгараецца
Свечкаю
Кветка.



кошмар...

кошмар...