Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяць

Яшчэ не ацэнена
(Маёй аднакласніцы). Я прывітаюся з табою, Успомнім школу,маладосць – Што раньш было,сышло ўжо тое. І толькі ў сэрцы нешта ёсць Такое,памяць што хвалюе Пра бесклапотныя часіны, І ўсё малюе і малюе Юнацтва мілыя карціны. Жывуць між намі успаміны, Яны з’яўляюцца ў быцці Пасланнем лёсу,напамінам, Куды і як далей ісці. На тое памяць і даецца, Каб узнаўляць жыцця падзеі. Яна і плача,і смяецца, І цешыць шчырыя надзеі. Няхай не згасне ў сэрцах памяць, Суправаджае нас давеку. Мы ж будзем жыць і Бога славіць, Што даў Ён памяць чалавеку. 2009 г. Nike LunarEpic Low Flyknit