Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца…
Рыгор Барадулін
Неба ізноў на зорачку збяднела –
Лёс неразборліва націснуў на курок…
Мая Радзіма зноў пасірацела
На гук адзін, на слова, на радок…
Ён быў абраны – сын сваёй Айчыны,
Яе і свой ён гонар шанаваў.
Ён мову матчыну аберагаў – сваю Радзіму
Нідзе нікому ў крыўду не даваў!
Ён Грамадзянін і Паэт сапраўдны,
Душой сваёй ніколі ні крывіў
І ўсё жыццё, як мог, стаяў за праўду,
За Беларусь, за вольнасць родных ніў!
. . . . . . . . . . .
Яго чарга – заплюшчыў Лёс павекі...
Але не суджана яму пайсці ў мінулае.
Смуткуе Беларусь па Чалавеку і Паэту –
Госпадзе, прымай Душу Рыгора Барадуліна...
03.03.2014
я б напісаў Але не суджана
я б напісаў Але не суджана яму пайсці ў мінулае... Пан Бог, захоўвай дух Рыгора Барадуліна.
Так-так... Цікава... Але... "
Так-так...
Цікава...
Але...
"Госпадзе, прымай Душу Рыгора Барадуліна..." было мной напісана ў той самы дзень...
Дзякую.
Марына Влада-Верасень.
Не крыўдуйце, як я аганьбіў
Не крыўдуйце, як я аганьбіў гэтым космас вершу...
Добранач, паважаны Госць!
Добранач, паважаны Госць!
Калі ласка, мяне таксама, прабачце!
Лічу, што нічога Вы не аганьбілі - сапраўды, Вашая думка цікавая і мае права быць.
Мне прыемна, што Вы пакінулі свой водгук.
З найлепшымі пажаданнямі,
Марына Влада-Верасень.
Добры дзень, Госць! Вы мяне
Добры дзень, Госць!
Вы мяне таксама выбачайце - Ваша прапанова на самой справе цікавая, але верш ужо адбыўся...
Дзякую, Вам за тое, што падзяліліся сваімі думкамі.
З павагай да Вас,
Марына Влада-Верасень.