"Весенняя прогулка" - Влад Ива
                                пераклад на беларускую мову
                                Марына Влада-Верасень
Над горадам Мінскам лунала Вясна
Ў садах, рассыпаючы  кветак карАлі…
І птушкі, расправіўшы пер’е, спявалі
Ёй гімны  ад золку да згаслага дня!
У  горадзе Менску гуляла Каханне,
Блукала, шукала   сваіх пацыентаў…
І ў косах зіхцелі  Вясны   дыяменты,
Абуджаны сонцам. – Цудоўная Панна!
Па горадзе   Мінску  Хлапчына гуляў,
Прыгожы і стройны ён быў, несумненна,
Разумны і моцны, не меў паражэнняў.
Здаецца, ён   важнае   нешта  шукаў.
Па горадзе Мінску Дзяўчына ішла
Ў ёй постаць князёўны, расы чысціня,
Ў вачах яе сініх  віроў   глыбіня…
І нешта  таксама    шукала   яна.
Ўжо ў горадзе Менску чаромхі цвілі…
Дзе “Белая Вежа”,  на скрыжаванне, –
Каханне з Вясною надбалі спатканне, –
Красуню і Хлопца  насустрач вялі.
Ён толькі зірнуў – яна вочы да долу…
Руку працягнуў – ледзь убок падалася…
Абняў, прытуліў. –  І яна…  Засталася.
Ім Лёс падміргнуў –  закруцілася Кола!
Па горадзе Мінску з Вясной і ў Каханні
Дзяўчына і Хлопец  да золку гулялі…
І ўзяўшысь за рукі,  плылі  і луналі
Над горадам Менскам у ранішняй рані…