Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяци ВАСІЛЯ БЫКАВА

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)
Трымціць непаслухмяная рука, Баліць душа і замірае сэрца, І слова выбіваецца з радка – Яшчэ не ўсведамляе сэнсу смерці. Не стала дуба ў полі – ЗНАК БЯДЫ, І навальніца ў роспачы ад ранку: Цяпер яна не ведае, Куды Накіраваць наступную маланку. Жалобная віруе талака, Не верыць, Што жыццё яго пражыта. А як Радзіме жыць без Васілька? Ці будзе каласіцца ў полі жыта? Пакуль мы ў смутнай мітусні прамоў Ягоны скон асэнсаваць не ў стане. Напэўна, і вярнуўся ён дамоў, Бо ведаў, што ніколі ўжо не ўстане?.. Гаротна будзе слёзы неба ліць, А чалавек – да ісціны імкнуцца… Каб высветліць, Што МЁРТВЫМ НЕ БАЛІЦЬ, Ён здольны быў ПАЙСЦІ І НЕ ВЯРНУЦЦА. І літасці ад лёсу не чакаў, За спіны непрывычны быў хавацца, А нам, жывым, і смерцю ўласнай даў Ці не апошні шанец – аб’яднацца! Producttags : Nike Trainers