.........Парады ад Серафіма Сароўскага
Пі той напой, што конік п'е –
 і здаравей з вады тае.
 А спаць кладзіся там, дзе кот
 салодка спіць. Сон будзе – мёд.
 І фрукты еш, які чарвяк
 патэставаў – карысць і смак.
 Дарэчы, яблыньку саджай,
 дзе крот нарые "ураджай".
 У лесе ж той грыбок бяры,
 які – жульен для машкары.
 І ў добрым месцы дом будуй –
 дзе пляж для змей (не на бяду!)
 А вось калодзеж там капай,
 дзе ў спёку – баль птушыных зграй.
 Устанеш "з пеўнем" раніцой –
 і будзе стол багаты твой.
 І спажывай больш зеляніны –
 бо мы з прыродаю адзіны.
 Але ж паглядвай і ў нябёсы
 і карэктуй хістанні лёсу.
 Ды больш маўчы, чым гавары –
 для міру-шчасцейка ўнутры.
 І будзе ў сэрцы мілата,
 а ў целе моц – гадкоў да ста...
31.03.2014