Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Парасткі мелодый

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Парасткі мелодый...
******************************
А я вандрую, як заўсёды -
Сядзець на месцы ні з рукі.
Збіраю парасткі мелодый
У каляровыя радкі.

Сняжынкі, кропелькі вясёлкі,
Пралескі, горыч палыну,
Праменьчык сонейка на золку,
Які ў акенца зазірнуў.

Расы суквецце, подых ветра,
Бярозкі беластволай сум,
Няспынны водгук асіметрый,
Што ў сэрцы колькі год нясу.

Рамонка кволыя пялёсткі,
Маланкі зырканне ўначы,
Сляпыя хаты роднай вёскі,
Якія сёння не злічыць...

Балюча! Крыўдна! Як змірыцца?!
Ды толькі рэха мне ў адказ.
Ад думак гэтакіх не спіцца,
І пачарнеў радок ураз...
19.02 - 2015г.