Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пасадзілі ля дома бярозку...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Пасадзілі ля дома бярозку, Пажадалі ёй добрага росту, Каб на радасць і ўнукам была. Пацягнулася тонкае дрэўца, I туды і сюды трапянецца — He хапае апоўдні святла. Ценем хтось атуляе адразу, Выпадае так мала ёй часу Гнаць угору галінкі свае. Ўсёй істотай яна адчувае: Побач той, хто яе засланяе, Хто паўсвету бярэ ад яе. Трапянецца і ўправа і ўлева: Ах, якое вялізнае дрэва, He абмацаць яго, не абняць! Дзе ж ёй ведаць душою лясною, Што не дрэва, а дом па-над ёю, He шпакоўні — балконы вісяць...Air Jordan XVIII 18