Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павешаным 1863 года

Сярэдняя: 4.8 (75 галасоў)

Калі ідуць на абардаж,
I поўніць полымя прасцяг
Да верху мачты — экіпаж
Цвікамі прыбівае сцяг.

Даўно здалася — нават сталь, —
І толькі зараз — мы памром
Пад сцягам, што ў прадонні хваль
Знікае разам з караблём.

Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час смяротных сноў,
I нашай волі карабель, —
Няскораны, — ідзе на дно.

I сёння ў вечны наш працяг,
У неба на світанні дня
Уздымуць нас, як волі сцяг,
Якога й Богу нельга зняць.



Выдатна

Выдатна

На абардаж ня ўсе ідуць, А

На абардаж ня ўсе ідуць,
А толькі маючыя зброю.
А зброю загадзя куюць,
І капыты...І нават мроі.
Франак Нырка

Натхнёны і хвалючы верш аб

Натхнёны і хвалючы верш аб сапраўдных патрыётах.