Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перачытаўшы мноства добрых кніг

Сярэдняя: 2.9 (8 галасоў)

Перачытаўшы мноства добрых кніг,
Становіцца балюча і агідна,
Калі ў спіну чую злосны крык,
Што я дурное быдла.

Перавучыўшы шэраг дысцыплін,
Узяўшы лепшыя ідэі ў чужынцаў,
Ніяк не зразумею факт адзін:
Калі я стаў злачынцам?

Шануючы гісторыю вякоў,
Я гонар, веліч, моц бяру як складнікі,
Пытаннем задаюся зноў і зноў:
У чым я здраднік?

Аддаўшы сваёй справе ўсю душу,
Сумненні я наконт яе адрыну,
Апроч сумлення больш нічога не прашу,
А чую стрэл у спіну.

Як ні судзі, як ні катуй, перадусім
Перажываючы чужое гора,
Яно напоўніцу становіцца маім.
Ну і каму я вораг?



Мяне катуюць сотні ворогів. А

Мяне катуюць сотні ворогів.
А я ім опа: наце маннай кашы ж.
Бо вельмі надта хораша сядзіць
З дубінай біта Кляча.

Васыль Брытва

Выдатна. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

выдатна. жыве беларусь!