Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перакладзі мяне...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Перакладзі мяне. Перавядзі душу маю на свой высокі бераг праз слоў масткі па кладачках даверу па-над імглой забыўнасці-ракі. Перакладзі мяне. Агонь звядзі – і асвяці – па праву дабрадзея – маю любоў і ўскінь мае надзеі у сінь нябёс – як белых галубоў. Перакладзі мяне. Не абыйдзі касцёр пачуццяў, думак, летуценняў. Падкінь шчапы, раздзьмі сваім натхненнем, дадаўшы іскру таленту твайго. Перакладзі мяне. Ды не судзі за вугалькі – мой скарб пасляжыццёвы. Скажы: "Амін!" і дай нябожы слова: что зберажэш хоць жменьку – на ўспамін. 6.04.2014 sneakers