Навошта вырабляць бліны,
Калі заўсёды першы комам?
Пачаў, і палюць на кастры!
Дзяўбуць, што белую варону.
Пачаў аспрэчваць – злодзей ты.
Няхай звярнуў на праўду вочы.
А змоўк, згадзіўся – залаты!
Трымай, мілок, пуцёўку ў Сочы.
Але, калі не мець бліноў,
Не выпаўзаць на глебу з мора,
А моўчкі плысьці за вадой –
Ці хіба гэнае не гора?
Не, людзі, трэба спрабаваць,
Ад раю брамы адчыняць!
І там не варта прыпыняцца,
Аб дрэвах болей дазнавацца!
2006 - 2007
Скараціце колькасць аўтараў
Скараціце колькасць аўтараў на адзін радок. Франак Нырка і Нырка Франак адное і тое.
дзякуй
дзякуй