Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы крок

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Першы крок, рука матулі,
Кніжка першая – буквар.
З татам на арэлях гулі,
За акном – сусвет-абшар.
Першы грыб і сцежка ў лесе,
Дзеда колкія вусы,
Жаваранак ў паднябессі,
Жыта ў полі каласы.

Пах клубнічнага варэння,
Мамін яблычны пірог,
У вальсе першае кружэнне,
Твой любімы педагог.

Момант першага світання,
Іскры яркага кастра,
Дружба, першае каханне,
Крык сынка-багатыра.

Гора, радасці імгненні ,
За спіной кіламетраж,
Ўзлет, пралікі, дасягненні.
Кожны мае свой багаж.
____________________________
Толькі ёсць для ўсіх адно,
Месца, што для нас святое:
Парог і двор, садок, гумно,
Астатняе ў міжрадкоўі…