Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы снег,заўсёды ён з падманам

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Першы снег,заўсёды ён з падманам.
Я ж яго чакаю зноў і зноў.
Ён з'яўляецца заўсёды нечакана,
Як прыходзіць першая любоў.

І нікому першы снег не абяцае,
Нібы з ім ужо прыйшла зіма.
Ды вачам заўсёды адкрывае,
Што нічога учарашняга няма.

хай жа ззяе першы снег бялюткі,
Чысцінёй запоўніць белы свет.
Пераўтварэнне назіраю,як чысцюткі
Снег лажыцца на ўчарашні след.