Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Плача каня

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)
Плача каня над былой рачулкай, Купінку не знойдзе для гнязда. Плач вісіць шчымлівы, гулкі Над зямлёю, дзе была вада. Хмызнякі пануюць на тым месцы, Не відаць нат лужыны нідзе. А калісьці тут спакуснік-месяц З зоркамі гарэзіў у вадзе. Шмат птушыных тут было чародак, Што падлёткамі ляцелі ў свет. І прастор быў для чаўноў ды лодак… Знішчыў ўсё бяздушны чалавек! Асушыў, павыганяў, бы з раю, Братоў меншых з кроўнае зямлі. Ні лугоў, ні ворыва не маем Там, дзе хвалі чыстыя плылі. Нашы продкі шчыра, без падману Дазвалялі побач жыць усім. Не ў нябёсах горка плача каня — Ў сэрцы растрывожаным маім.New Nike Shoes