Са  зборніка  “Косаўскі  зшытак”.
"Планета  дзяцей".
Зямлі  бясконцая  прастора  дзённая –
ўначы, пры  зорках – робіцца  пясчынкаю…
А  людзі  на  Зямлі – дзіцёнкамі,
гадуе  нехта  нас  тут –
хлопчыкаў, з  дзяўчынкамі…
Ад  зоркі б, ды  да  зоркі – паляцець !
Але, адлегласьці…
А  век  наш, у  людзей-дзяцей, кароткі…
Сусьвет  такі  неверагодны  мець,
перад  вачыма,
божа ж  як  гаротна…
Бо, хтоб  з  нас  не  хацеў – ў  Сусьвет !
Туды,
дзе – зоркі  між  сабой  гамоняць…
Ляцець, ляцець –
без  аніякіх  там  ракет,
і  сустракацца  з  кімсьці,
незнаёмым…
Сяброў  заводзіць…
Разглядаць  Міры…
І  пазнаваць  неверагоднасці !
Зямля – выгадавальнік  дзетвары,
да  невядомай, зараз  нам,
даросласці…
Дык  можа, Час  у  кожнага  тады –
калі  Душа  кідае  цела  старчае,
і  адлятае  у  Сусьвет,
туды –
дзе  пачынаецца  у  нас  Жыццё  інакшае…
*+*
28  чэрвеня 2014 г. у Косава, пад зорным  небам.