Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Планета Высоцкага

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

             Яшчэ адна малая планета
             ўключана ў касмічны мемарыял
             астэроідаў, якія носяць імёны
             выдатных людзей. Міжнародны
             планетны цэнтр зацвердзіў яе
             назву – Уладвысоцкі.
                                  З газет
 
Прэч, лакеі з прысоскамі
Афіцыйнай гідлівасці,
Ад планеты Высоцкага
І яго справядлівасці...
 
Муза словам і голасам
Не блішчэла аблашчана.
Ён зярняткам у коласе,
Што завецца славяншчынай.
 
Прэч, замшэлая гвардыя
Немастацкай законнасці.
Дагулялі мы картамі
Асабістай суконнасці.
 
Не ўдалося вам Пушкіна...
Як і нашага Быкава.
І Высоцкі дапушчаны
Да Сузор’я Вялікага...
 
Прэч, лакеі з прысоскамі
Афіцыйнай гідлівасці,
Ад планеты Высоцкага
І яго справядлівасці...



Шкада, што паэт пайшоў з

Шкада, што паэт пайшоў з жыцця маладым...