Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Плямы на сонцы

Сярэдняя: 5 (1 голас)
*** Што гэта? Глядзіце! У душы нашы цёмныя, Ад чаго счарніла нас? Не былі ж ніколі вольнымі, І згубілі добры час. Гінулі за так, за веру, За ўсіх, не за сябе… Абярнуліся ў цемру, Цягнем ўсё мы на гарбе. Развярнуцца б, паглядзець, Разабраць усе шляхі. Бо не можа вера грэць, У нашы цяжкія грахі. Здагадайцеся, навошта Разбурыўся свет зары? На зямлі на нашай светлай Зноў пануюць каралі… Для людзей яны чужыя, Уладараць на свой пыл. Толькі словы іх нямыя, Быццам вецер у полі выў… *** Мёртвая мара Мы маглі б нарадзіцца На светлай і вольнай зямлі, Дзе сонца зрэдку садзіцца, Дзе ў гісторыі ўсе каралі. Дзе на вольнай прасторы Расце сонцам прапітаны хлеб. Не існуюць тут людскія загоны, Не ўздымаюць пад дах чужы герб. У спакоі, і столькі пражыў бы, Колькі б змог, на то воля мая… Не было б там ніводнай магілы, Квятаў толькі пышнасць галля. І ў неба крычыць свабода! Бурай лётаюць у небе пачуцці… Гэта рай на зямлі без бога, Нішто разум наш не атруціць. Пад прымусам ніхто тут не ходзіць, Не глядзяць тут злымі вачмі… Дзе на ўсіх усяго тут хопіць, І дзе людзі завуцца людзьмі. *** Што маем. Чырвоны водблеск з-пад дзікіх хмар, Лётае над намі бясконца… На вяршыне сядзіць дзікі варвар, Засланяе сабой наша сонца. І хлусня, і ганебнасць атрута, Душы нашы чарнеюць у імгле. Там не радасць жыве, а пакута, Не жыве Беларусь наяве. Нашых ніў залатыя слёзы, І людская пакута і боль, У народзе з паўмільёна пракосы, Бо мы жыць не маем дазвол. Мы свой сцяг зялёна-чырвоны, Смуткам, жалем прабілі наскрозь, Ну а бела-чырвона-белы Хутка ўздымем у далёкую высь! Маладыя парывы, уздымы, Дужа сэрца баліць за цябе… Ты Радзіма мая, мае крыллі, Мы падзём за цябе ў барацьбе! *** Расчараванне Я верыў У светлае шчасце, У добрыя словы, У людзей. А цяпер, Хто казаў мне :”здрасце” Насамрэч Самы большы зладзей. Я любіў. Тых людзей, у каго верыў. Сэрцам шчырым, Хварэў за іх… Я не ведаў, Што яны, як зверы, Дзе светлага мала У іх сэрцах нямых. Я хварэў за краіну, За шэрасць нябёс, За шчасце людское, За веру ў шчасце. Але хутка мне розум, На крыллях прынёс Праўду з болем, Які з сэрца не скрасці. І цяпер я хварэю… Я балюча гляджу… І ў родныя дзверы Не спяшу…не спяшу. Я люблю Радзіму! Наадварот выверну душу. Ад чырвонага дыму Паміраць не мушу. І ўцякаць не жадаю, Лепш я тут згару. Будзем біцца да раю, Пакуль сэрца спалю. *** Хвароба Дз’ябалы чорнаю хмараю Лётаюць упацьмах… Блакітнай, далёкай марай Нясуць у маё сэрца жах… Што ж вы, як чэрці хворыя, Мне не да вас цяпер… Я ж такі смы хворы Душой і целам звер… *** Вера Адышоў ад бога, А прыйшоў у кабак. Гэтай вось дарогай Я іду пад дах. У тое, што я верыў, Я да болю не веру цяпер. Мяне выдумалі дзікія зверы, Ды і сам па натуры я звер. І вакол мяне людзі, Не водзіцца з імі анёл. Яны гэтак жа свет гэты трудзяць, І іх цягне не ў неба, а ў дол. Не да веры святой мне, Калі на зямлі гэтай цемра і мор. Як не плачце, крычыце, а ён, Ён не сыйдзе да вас з дальніх гор. Хоць і сэрца баліць, Але, гэта больш выглядае як праўда. Я збіўся з гэтай раллі, І жыву цяпер толькі да заўтра. Збудаваў я ў сабе свой храм, Прапітаўся ён потам, слязьмі… Там і гора, і радасць, і срам, Бо жывём, як жылі – людзьмі… Кожны дзень я малюся там, Кожны дзень бачу свет, чую гром… Збудаваў я ў сабе свой храм, Гэта і ёсць ідэальны мой дом… Air Jordan I Mid