Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Подых на дваіх...

Яшчэ не ацэнена

Палын-траву піла рупліва
І ўсміхалася ў адказ.
І па-сапраўднаму шчаслівым
І дзіўным той здаваўся час.

Вітала ў марах-летуценнях,
Пра ўсё забыўшыся, пра ўсіх...
Дзяліла кожнае імгненне
І кожны подых на дваіх.

Пляла вясна карункі лоўка,
Дурманіў бэзу дзіўны пах.
Спяваў да раніцы салоўка
У нашых каляровых снах.

А сёння ... выстудзілі хату,
Не чутна спеваў салаўя.
Агідны сум душу засватаў,
І шэры дзень намаляваў...
9.04 - 2015г.