Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Подыхі восені...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Подыхі восені...
*****************************
Першыя подыхі восені -
Золкія ночы і раніцы.
Сонейка ўсмешкі апошнія.
Хмары гуртамі збіраюцца.

Ціха злятае ў мінулае
Жоўтае лісце, чырвонае.
Сэрца знянацку кальнула
Штосьці да болю знаёмае...

Першыя подыхі восені
Ў кроплях расы павуцінкаю.
Летняе ранне дзівоснае
Сонечнай песціць хвілінкаю...
30.08 - 2015 г.